21 траўня 2008
15 чэрвеня ў мінскім клубе Гудвін адбудзецца вялікі канцэрт гурта KROK, дзе сярод вядомых ужо шматлікім старых песень будуць выкананыя і зусім новыя кампазіцыі. У мерапрыемстве ў якасці гасцей будзе прымаць удзел пост-рок гурт Zveno, а таксама вялікім сюрпрызам апынецца невядомы яшчэ нікому праект In Joy, у склад якога ўваходзяць ужо даволі вядомыя ў альтэрнатыўна-гранжавых кругах музыкі. Будуць і яшчэ сюрпрызы, асабліва для гледачоў, якія маюць уяўленне аб біяграфіі гурта KROK... >>>>>>>>>>

5 траўня 2008
Навіны гурта:
Чым мы зараз займаемся? - рыхтуем некаторыя новыя песні, каб парадаваць Вас імі на сольным канцэрце ў чэрвені. Падрябязная інфа пазней, а пакуль запрашаем вас на наш невялікі выступ 17 траўня ў ДАклуб.
Навіны сайта:
Абноўлены раздзел media/photo і паступова цяпер будзе запаўняцца лепшымі здымкамі з жыцця групы.

1 сакавіка 2008
22 сакавіка 2007 году гурт KROK адыграў свой першы акустычны канцэрт. Падзея праходзіла ў Палацы Моладзі разам з гуртамі Hair Peace Salon i Karavan, а таксама пры падтрымцы сябра мастака Андрэя Іванова, які падчас канцэрту рабіў замалёўкі выступоўцаў і яны паступова пераўтварыліся ў невялікую выставу ў зале. У адрозненні ад электрычных канцэртаў, гэта мерапрыемства было адлюстраваннем некалькі іншага боку гуртоў, больш спакойнага, светлага і лёгкага. У гэтым годзе мы вырашылі прадоўжыць пачатую традыцыю, і 22 сакавіка адбудзецца "Акустыка Вясны" ў той жа тэатральнай зале Палацу Моладзі, дзе гурты KROK, Karavan і Lucky Mistake акустычным канцэртам падаруюць Вам добры настрой, незвычайную атмасферу і думкі аб чымсьці такім жа цёплым, простым, светлым і высокім як вясновае сонца.
З вясной!

8 студзеня 2008
Час ідзе і змяняе ўсё да непазнавальнасці на сваім шляху... За апошні год у групе адбылося столькі кардынальных змен, колькі не адбывалася напэўна за ўсю гісторыю існавання. І апошняя з іх - гэта змена басіста. З Аляксеем Худніцкім прыйшлося растацца нават пасля доўгага часу праведзенага разам на рэпетыцыях, у студыях і ўдалых канцэртах, таму-што нажаль у канчатковым выніку ў нас так і не атрымалася знайсці да канца душэўнай блізкасці і агульнага разумення музыкі. Тым не менш мы вельмі цэнім гэты час, шчыра ўдзячныя Лёшы за вялікі фундуш у групу, вельмі любім гэтага чалавека і жадаем яму дабра і творчых поспехаў у будучыні.

Наш новы бас-гітарыст Кірыл Fred Пятроўскі, які раней граў у групах Голая Манашка і Lucky Mistake, хутка ўліўся ў калектыў, і цяпер мы актыўна рэпетыруем, а ўжо зусім хутка адбудзецца выступ. Жыццё працягваецца!





7 кастрычнiка 2007
Ура таварышы!!! Нарэшце мы здабылі то, чаго нам так не хапала! Пасля доўгіх пошукаў у нашым калектыве з'явілася-такі недастаючае звяно, а менавіта новы гітарыст. А разам з ім новыя ідэі, свежыя павевы, і вельмі добрая энергетыка. Такім чынам павітаем - Балахонаў Аляксандр. А паглядзець на наш гурт у новым складзе і ацаніць новыя песні і новае гучанне вы зможаце на канцэрце, які адбудзецца 28-га кастрычнiка ў клубе Гудвін. Таксама будзе шмат добрай музыкі і ад іншых, блізкіх нам музыкаў. З нецярпеннем чакаем сустрэчы!

21 жніўня 2007
Фотарэпартаж са здымак кліпа на песню "Адно і тое ж".
Арыгінальнае відэа выйдзе ў свет прыблізна ў кастрычніку.

4 ліпеня 2007
Паважаныя наведвальнікі нашага сайта! Калі сярод вас ёсць цікавы чалавек, які добра грае на гітары і жадае стаць нязменным удзельнікам нашай групы, лістуйце аб сабе на info@thekrok.com з абавязковым пазначэннем, як з вамі сувязацца. Мы разгледзім любыя прапановы.

16 траўня 2007
Для некаторых людзей, якія актыўна цікавяцца жыццём нашага гурта, ужо не навіна, што Андрэй (Эдвард) Глотаў пакідае гурт па ўласных прычынах. Для нас гэта вельмі вялікая і цяжкая перамена. Гурт Krok несумненна будзе працягваць сваю музычную дарогу, але толькі ў новым канцэртным сезоне. Канцэрт 19-га траўня ў клубе "Арэна" (закрыццё grunge-сезону) будзе апошнім у цяперашнім складзе разам з Андрэем.

4 красавіка 2007
Паважаныя спадары! З радасцю жадаем паведаміць вам, што ў рамках чарговага абнаўлення на нашым сайце стаў дасяжны для прагляду раздзел з фатаграфіямі, у якім акрамя нашых фатаграфій размешчаны накіды, намаляваныя на нядаўнім акустычнам канцэрце нашым блізкім сябрам і мастаком Андрэем "Child" Івановым. З цягам часу гэты раздзел будзе папаўняцца. Жадаем вам прыемнага прагляду.

27 сакавіка 2007
Раздзел "Крама" нарэшце запрацаваў.

26 сакавіка 2007
22 сакавіка 2007 года адбыўся наш першы акустычны канцэрт, у якім гэтак жа прымалі ўдзел гурты Karavan і Hair Peace Salon. Канцэрт прайшоў у вельмі уютнай, цёплай і незвычайнай абстаноўцы, і, як нам здалося, у ім сапраўды прысутнічала нейкая вясновая энэргетыка, прычым яна зыходзіла ад усіх удзельнікаў канцэрту, бо ўсе калектывы стараліся здзівіць публіку "новым выкананнем" сваіх старых, звыклых для прыхільнікаў, песень, і як нам здаецца ў усіх гэта атрымалася вельмі нават не дрэнна...

Хочацца адзначыць, што ў той дзень у канцэрце прымалі ўдзел не толькі музыкі, але і людзі якія на працягу ўсяго канцэрту стараліся зрабіць яго яшчэ цікавей. Гэта вядучы Віталік Маліноўскі, які ветліва пагадзіўся правесці наша мерапрыемства, і Іваноў Андрэй, наш блізкі сябар і мастак, які падчас канцэрту рабіў накіды музыкаў. У канцы гэтыя накіды былі вывешаны ў зале для прагляду, а хутка з'явяцца і ў інтэрнэце.

Хочацца сказаць дзякуй усім тым, хто прымаў удзел ў гэтым канцэрце, і вядома ж усім тым, хто прыйшоў на яго. Дзякуючы ўсім вам мы з поўнай упэўненасцю можам сказаць, што першая акустыка вясны атрымалася!!! ...цяпер чакаем наступнай вясны...)))

24 лютага 2007
Паважаныя наведвальнікі нашага сайта! Рады паведаміць вам, што ў рамках яго абнаўлення быў зроблены форум, на якім цяпер вы можаце рэгістравацца, пакідаць свае меркаванні, думкі і разважанні наконт гурта, а таксама ствараць свае тэмы для інтэрнэт гутарак.

16 лютага 2007
Як бачна, сайт змяніў свой дызайн. Спадзяемся, што вам ён падабаецца. Карыстанне звычайнае: раздзел "навіны" - самыя апошнія навіны, якія датычацца гурта, "Аб гурце" - гісторыя, інфармацыя аб удзельніках, артыкулы з прэсы, "Медыа" - аудыё, выдэа, фота і іншыя файлы, "Спасылкі" - карысныя спасылкі на інтэрнэт сайты, "Кантакт" - сувязь з гуртом. Раздзелы "Форум", "Крама", а таксама англамоўная версія сайта і некаторыя ўнутраныя раздзелы пакуль што недасяжны, але гэты недахоп будзе выпраўлены ў самы бліжэйшы час. Свае пажаданні дасылайце нам на скрыню info@thekrok.com. Сачыце за навінамі!